Вы тут

Азімы рапс на зерне ўбралі з больш як 92 працэнтаў плошчаў


Азімы рапс на зерне ўбралі з 92,2 працэнта плошчаў, расказалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: pixabay.com

«Паводле даных аператыўнай інфармацыі, на раніцу 12 жніўня ў цэлым па краіне збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1168,9 тыс. га, што складае 54,6 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 85,1 працэнта плошчаў (294,3 тыс. га), Віцебскай — 36,5 працэнта (132,2 тыс. га), Гомельскай — 61,9 працэнта (214,6 тыс.га), Гродзенскай — 46,7 працэнта (142,5 тыс. га), Мінскай — 52,6 працэнта (236,1 тыс. га), Магілёўскай — 44,9 працэнта (149,2 тыс. га)», — расказалі ў Мінсельгасхарчы.

У краіне намалочана 4392,8 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,6 ц/га. Як расказалі ў ведамстве, у мінулым годзе на аналагічны перыяд ураджайнасць збожжавых была ніжэйшай і складала 31,9 ц/га.

Азімы рапс на зерне ўбралі з 284 тыс. га, што складае 92,2 працэнта да ўборачнай плошчы, намалацілі 751,3 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 26,5 ц/га. Глеба пад сяўбу гэтай культуры падрыхтавана на 283,1 тыс. га, што складае 66,9 працэнта запланаваных плошчаў. Пасеялі азімы рапс на зерне на 29,8 тыс. га — гэта 7,03 працэнта ад плана. Піваварны ячмень убралі з 28,7 тыс. га — гэта 52,6 працэнта ад плана, намалацілі 121,4 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 42,2 ц/га, а ў мінулым годзе на гэты перыяд было 32,8 ц/га.

Лён выцераблены на 35,6 тыс. га, што складае 80,5 працэнта ўборачнай плошчы. Пераварочванне стужак лёну выканана на 13,3 тыс. га (37,3 працэнта да выцерабленага), ільнотраста паднята на 5,25 тыс. га (11,9 працэнта да ўборачнай плошчы).

Другі ўкос траў праведзены на 818,7 тыс. га (80,2 працэнта ад плана). Нарыхтавана 698,8 тыс. т сена (73,2 працэнта ад плана), 11 670,3 тыс. т сенажу (86,9 працэнта) і 323,9 тыс. т сіласу (1,70 працэнта).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».