Вы тут

«Мэта ў нас адна — дапамагчы чалавеку». Андрэйчанка аб прыёмах грамадзян


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка правёў прыём грамадзян ва Ушацкім райвыканкаме, паведамляе БелТА.


Агучаныя грамадзянамі пытанні датычыліся налічэння працоўнай пенсіі, выдзялення долі з салідарнага абавязацельства па кампенсацыі ўрону. Адзін са зваротаў быў калектыўным — аб будаўніцтве грамадскай лазні ва Ушачах. Спікер узяў на кантроль вырашэнне гэтага пытання. У гэтым годзе будзе распрацаваны праект, а ў 2023-м пачнецца будаўніцтва.

«Мэта ў нас адна — дапамагчы чалавеку. Мы настройваем дэпутатаў, каб яны не проста фармальна праводзілі гэтыя прыёмы, а каб вырашалі не толькі пытанні жыхароў, але і рэгіянальныя пытанні. Гэта вельмі важна. Тым больш што зараз у нас разам з урадам ідзе праца над праектам бюджэту на наступны год. І мы можам нейкія моманты ўлічыць, унесці карэктывы, каб сапраўды зняць праблемныя пытанні ў тым ці іншым рэгіёне», — расказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, ніводны зварот грамадзян не застаецца без увагі. «Заўсёды складаецца пратакол даручэнняў і кожны зварот бярэцца на кантроль», — падкрэсліў спікер.

Фота: Палата прадстаўнікоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.