Вы тут

СЭЗ Беларусі адзначаюць рэкордны за тры гады аб’ём заяўленых інвестыцый па новых праектах


У першым паўгоддзі 2022 года склад рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон папоўніўся 15 новымі прадпрыемствамі з аб’ёмам заяўленых інвестыцый $141 млн і планамі па стварэнні 760 новых працоўных месцаў, распавялі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.


economy.gov.by

У ведамстве адзначылі: гэта рэкордны аб’ём заяўленых інвестыцый па новых праектах за апошнія тры гады. Сярод найбольш буйных праектаў — арганізацыя вытворчасцей у Брэсцкім (стварэнне цяплічнай гаспадаркі і будаўніцтва комплексу па выпуску экструдаванага алюмініевага профілю), Свіслацкім (будаўніцтва кантэйнернага тэрмінала) і Полацкім (стварэнне вытворчасці па выпуску драўняных паліўных гранул і будаўніцтва завода гарачага цынкавання) раёнах.

Прытоку рэзідэнтаў садзейнічаюць бесперапынная работа адміністрацый СЭЗ па пошуку новых інвестараў, рэгулярныя прэзентацыі іх магчымасцей на міжнародных канферэнцыях і выставах, а таксама прынятыя ўрадам у красавіку 2022 года рашэнні па пашырэнню граніц гэтых тэрыторый для рэалізацыі значных інвестпраектаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што агульнага ў космасу з патэльняй? ​

Што агульнага ў космасу з патэльняй? ​

Як сямейная пара настаўнікаў фізікі робіць складанае простым.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. У аўторак падзеі будуць развівацца спрыяльна для вас, нечакана могуць узнікнуць новыя перспектывы для кар'еры. 

Калейдаскоп

5 важных рэчаў, якім бацькі абавязаны навучыць сваіх дзяцей

5 важных рэчаў, якім бацькі абавязаны навучыць сваіх дзяцей

Быць бацькамі — вялікая адказнасць. Кожны з нас хоча выхаваць дзіця ўпэўненым, добрым і шчырым. І самае галоўнае — шчаслівым.