Вы тут

Неверагодны ўраджай у вёсцы Ураджайная Мінскага раёна. Фотарэпартаж


У адкрытым акцыянерным таварыстве «Гастэлаўскае» Мінскага раёна сёлета спее надзіва добры ўраджай. Нажаль, з-за капрызаў надвор’я палегласці збажыны на палетках гаспадаркі пазбегнуць не ўдалося. І, тым не менш, дзякуючы вопыту і прафесіяналізму камбайнераў на такіх участках у час жніва не прапаў ніводзін каласок, ніводнае зярнятка. Дырэктар гаспадаркі Станіслаў Сакалоўскі задаволены працай механізатараў і, вядома, ураджаем. Ён заўсёды там, дзе шчыруюць хлебаробы. Побач з ім на полі і галоўны аграном Баляслаў Галась, які таксама кантралюе якасць абмалоту. Напярэдадні цяжкае жніво праходзіла непадалёку ад сталіцы — па-суседству з вёскай Ураджайная. Менавіта гэтым полі азімы трэцікалі даў рэкордную ўраджайнасць — 100-120 центнераў з гектара. Адпрацаваўшы на палегласцях, механізаванае звяно рушыла на суседнія, не менш ураджайныя збожжавыя палеткі. Да змяркання не глушылі рухавікі сваіх камбайнаў Расціслаў Сачыловіч і Андрэй Леў, Алег Царэнка і Андрэй Сталяронак, Дзяніс Мелішкевіч, Дзмітрый Жодзік і Валерый Лапцэвіч. У свае ўраджайныя рэйсы з поля да зернатока спяшаліся вадзіцелі «мазаў» і трактарысты: Іван Шпак, Ігар Чыбатар, Аляксей Дука, Андрэй Парфоменка, Аляксандр Ігонін. Дзякуючы гэтым адказным і сумленным працаўнікам па выніках мінулага —2021 года, гаспадарка заняла першае месца ў раённым спаборніцтве на жніве, атрымаўшы на круг дзевяноста чатыры цэнтнера зернавых і зернабабовых. Наперадзе ў гастэлаўцаў яшчэ шмат рупнай і клопатнай працы, іх чакаюць новыя не менш багатыя гектары. А на апусцелыя палеткі, тым не менш, выходзяць іншыя машыны і агрэгаты — падборшчыкі і саломы, пагрузчыкі рулонаў, трактарныя тралы, каб падрыхтаваць ворыўную плошчу пад ураджай наступнага сезона.​


Станіслаў Сакалоўскі.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.