Вы тут

«Вытокi» у Полацку стартавалі з прэс-тура і семінара ад Беларускай алімпійскай акадэміі


Пачатковым пунктам прэс-тура фестывалю стала вядомае прадпрыемства ААТ «Полацк-Шкловалакно», паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.


Стартаваў прэс-тур з наведвання аднаго з вядучых вытворцаў шкловалакна і прадукцыі на яго аснове — ААТ «Полацк-Шкловалакно». Госці пазнаёміліся з працэсамі вытворчасці прадукцыі, некаторыя з узораў — унікальныя.

Другім аб’ектам стаў мемарыяльны комплекс памяці ахвяр фашызму «Урочышча Пяскі». Ён быў створаны ў Полацку на месцы смутку, абагрэтым крывёй дзясяткаў тысяч нявінных ахвяр. Тут загінулі савецкія ваеннапалонныя, падпольшчыкі, партызаны і мірныя жыхары — вязні перасыльнага лагера ДУЛАГ-125, працоўнага лагера «Громы». У гады Вялікай Айчыннай вайны на гэтым месцы з улікам пакараных мірных жыхароў, партызан і падпольшчыкаў нацыстамі было знішчана больш за 40 тыс. савецкіх грамадзян.

Адным з асноўных месцаў прэс-тура стаў гістарычны будынак Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (ПДУ), дзе раней знаходзіўся езуіцкі калегіум, заснаваны ў 1581 годзе. На яго аснове ў 1812-м заснавалі Полацкую езуіцкую акадэмію. Яна стала першай вышэйшай навучальнай установай на тэрыторыі сучаснай Беларусі і прайшла няпросты шлях пераўтварэнняў. Высокія адукацыйныя стандарты не зніклі бясследна — пераемнікам акадэміі стаў ПДУ.

Азнаёміліся ўдзельнікі прэс-тура і з унікальнай экспазіцыяй у мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Прадстаўленыя тут творы мастацтва знаёмяць з гісторыяй Полацка і ўсёй Беларусі. Гэта калекцыі іканапісу, партрэтнага жывапісу, выяўленчага мастацтва, выстава аб сценапісе Спаскай царквы, роспісы ў якой захаваліся праз дзевяць стагоддзяў. Галерэя размяшчаецца ў будынку аднаго з карпусоў былога езуіцкага калегіума, помніка архітэктуры XVIII стагоддзя.

Працягнуўся першы дзень семінарам-практыкумам ад Беларускай алімпійскай акадэміі. Удзельнікі пазнаёміліся з алімпійскімі каштоўнасцямі, напрацоўкамі ў сферы алімпійскай адукацыі і дасягненнямі беларускіх атлетаў на галоўных стартах чатырохгоддзя. Праца вялася адразу на дзвюх пляцоўках: для дашкольнай адукацыі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У дыскусіі «Актуальныя пытанні падрыхтоўкі спартсменаў і шляхі іх вырашэння» прынялі ўдзел спецыялісты БДУФК, Вышэйшай школы трэнераў, а таксама спартыўных арганізацый Віцебскай вобласці.

Фота: НАК Беларусі

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. У аўторак падзеі будуць развівацца спрыяльна для вас, нечакана могуць узнікнуць новыя перспектывы для кар'еры. 

Калейдаскоп

5 важных рэчаў, якім бацькі абавязаны навучыць сваіх дзяцей

5 важных рэчаў, якім бацькі абавязаны навучыць сваіх дзяцей

Быць бацькамі — вялікая адказнасць. Кожны з нас хоча выхаваць дзіця ўпэўненым, добрым і шчырым. І самае галоўнае — шчаслівым.