Вы тут

Намеснік дырэктара ўстановы адукацыі фіктыўна працаўладкавала сына


Супрацоўнікі УБЭЗ ГУУС сумесна з калегамі з МУС і Першамайскага РУУС устанавілі факт крадзяжу, здзейсненага намеснікам дырэктара па гаспадарчай рабоце сталічнай установы адукацыі.


Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, жанчына фіктыўна працаўладкавала свайго сына на 0,5 стаўкі тэхнічным спецыялістам спартыўнага аддзела. Мужчына павінен быў настройваць абсталяванне перад спартыўнымі мерапрыемствамі, аднак на працягу чатырох гадоў на працы не з’яўляўся, спраўна атрымліваючы заробак.

У выніку злачыннай дзейнасці намесніка дырэктара ўстанове адукацыі нанесены ўрон у суме звыш 13 тысяч рублёў.

Следчыя далі прававую ацэнку і распачалі ў адносінах да жанчыны крымінальную справу за здзяйсненне крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. У аўторак падзеі будуць развівацца спрыяльна для вас, нечакана могуць узнікнуць новыя перспектывы для кар'еры. 

Калейдаскоп

5 важных рэчаў, якім бацькі абавязаны навучыць сваіх дзяцей

5 важных рэчаў, якім бацькі абавязаны навучыць сваіх дзяцей

Быць бацькамі — вялікая адказнасць. Кожны з нас хоча выхаваць дзіця ўпэўненым, добрым і шчырым. І самае галоўнае — шчаслівым.