Вы тут

Сярэдні рост кітайцаў — каля 170 сантыметраў


Кітайцы ва ўзросце ад 18 да 44 гадоў сталі заўважна вышэй ростам за перыяд 2015-2020 гадоў, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР (ДКЗ), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Сярэдні рост мужчын і жанчын у гэтай узроставай групе за вызначаны перыяд павялічыўся адпаведна на 1,2 см і 0,8 см — да 169,7 см і 158 см, паведаміў кіраўнік аддзела стандартаў бяспекі харчовых прадуктаў, нагляду за рызыкамі і ацэнкі ДКЗ Лю Цзіньфэн. «Вынікі маніторынгу сведчаць аб тым, што за апошнія гады стан здароўя і рацыён харчавання кітайцаў працягвалі паляпшацца, а разрыў у гэтых паказчыках паміж гарадскімі і сельскімі раёнамі паступова скарачаецца», — адзначыў спецыяліст.

Паводле даных ДКЗ, дзякуючы паляпшэнню структуры пажыўных рэчываў у рацыёне ўзровень затрымкі росту сярод дзяцей ва ўзросце да 6 гадоў знізіўся з 11,3 працэнта ў 2015 годзе да 5,8 працэнта ў 2020-м. Акрамя таго, сярэднясутачнае спажыванне харчовай солі на душу насельніцтва за апошнія гады скарацілася на 1,2 грама і склала 9,3 грама ў 2020-м.

Паводле дадзеных камітэта, значна ўзрасла доля людзей, якія рэгулярна вызначаюць паказчыкі свайго здароўя, такія як вага, крывяны ціск, узровень цукру і ліпідаў у крыві.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.