Вы тут

Дыетолаг назвала сутачную норму спажывання кавуна


Урач-дыетолаг, кандыдат медыцынскіх навук Алена Саламаціна ў гутарцы радыё Sputnik назвала максімальна дапушчальную порцыю і сутачную норму спажывання кавуна.


Спецыяліст падкрэсліла, што два кілаграмы гэтай ягады ўтрымліваюць прыкладна 500 кілакалорый. «Гэта вельмі вялікая нагрузка, прычым цукровая нагрузка. Наўрад ці мы выдаткуем адразу гэтыя калорыі. Гэта як вельмі прыстойны абед, але не трэба замяняць кавуном абед», — адзначыла яна.

Дыетолаг адзначыла, што за адзін раз можна з’ядаць не больш за 200 грамаў кавуна, а за суткі — не больш за 800 грамаў. Яна параіла ўжываць ягаду падчас перакусу.

Саламаціна таксама папярэдзіла аб небяспецы дадзенага прадукту для людзей з камянямі ў нырках. «Калі чалавек ужо атрымлівае нейкія мачагонныя прэпараты, калі ёсць сур’ёзныя парушэнні з боку сардэчна-сасудзістай сістэмы, з боку страўнікава-кішачнага гасцінца, трэба сцерагчыся», — сказала яна.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.