Вы тут

У Кітаі горная паводка змыла кемпінгі


У Паўднёва-заходнім Кітаі турыстаў змыла плынню горнай паводкі – прынамсі чатыры чалавекі загінулі, дзевяць пацярпелі, паведамляе ТАСС, са спасылкай на інфармацыйны партал «Сіна».


Інцыдэнт адбыўся сёння ў раёне ландшафтнага парку Лунцаогоу паблізу горада Чэнду – адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Сычуань. У горнай рацэ раптам рэзка падняўся ўзровень вады, і яе патокі змылі некалькі намётавых гарадкоў і кемпінгаў, устаноўленых у зоне адпачынку. На роліках у сетцы відаць, як людзі ў паніцы спрабуюць утрымацца на высокіх камянях і дрэвах, некаторых з іх выносіць вадой.

Усіх пацярпелых даставілі ў медыцынскія ўстановы. Трое атрымалі цяжкія траўмы.

На месцы здарэння працуюць ратавальнікі. У найбліжэйшыя гадзіны ў гэтым раёне чакаюцца моцныя ападкі.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.