Вы тут

Лукашэнка: Беларусь і Пакістан змогуць рэалізаваць патэнцыял супрацоўніцтва


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфа Алві з дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці, паведамляе БелТА.


Беларускі лідар адзначыў, што 75-годдзе існавання суверэннага Пакістана — важная і значная вяха. Прэзідэнт звярнуў увагу, што больш за трэць гэтага перыяду дзве краіны прайшлі разам, умацоўваючы адносіны дружбы і ўзаемнай падтрымкі.

«Перакананы, сумеснымі намаганнямі мы здолеем рэалізаваць патэнцыял супрацоўніцтва паміж Мінскам і Ісламабадам на карысць сённяшніх і будучых пакаленняў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Арыфу Алві выдатнага здароўя, шчасця і поспехаў, а пакістанскаму народу — міру, прагрэсу і дабрабыту.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».