Вы тут

З пачатку летніх канікул служба занятасці сталіцы працаўладкавала 2,5 тыс. навучэнцаў і студэнтаў


У гэтым годзе сталічнай службай занятасці насельніцтва працаўладкавала больш за 3,5 тыс. навучэнцаў і студэнтаў, з іх 2,5 тыс. — у перыяд летніх канікул, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Сёлета часовая працоўная занятасць моладзі арганізуецца за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 232 аб’ектах сталіцы. У асноўным гэта ўстановы агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама Мінскі заапарк. Маладыя людзі задзейнічаюцца ва ўборцы і азеляненні тэрыторый, рамонце мэблі, вырабе сувенірнай прадукцыі і інш.

Акрамя таго, моладзь можа часова падпрацаваць у шэрагу наймальнікаў сталіцы. Пералік такіх вакансій фарміруецца службай занятасці, азнаёміцца з ім можна на сайце камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

— Па дадзеных на жнівень, 72 арганізацыі і прадпрыемствы сталіцы заявілі пра гатоўнасць даць больш за 1 тыс. вакансій для навучэнцаў і студэнтаў. Прапануюцца працоўныя месцы па такіх прафесіях, як камплектоўшчык тавараў, прадавец, афіцыянт, пакаёўка, кур’ер, санітар, дарожны рабочы, паштальён, інструктар па плаванні і іншыя, — паведамілі ў Камітэце.

Для аказання садзейнічання ў працаўладкаванні моладзі варта звяртацца ў службу занятасці насельніцтва: г. Мінск, вул. Берасцянская, 20, тэл. 351-24-70, 352-13-58, 343-48-69. З сабой трэба ўзяць пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу; даведку аб тым, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам; працоўную кніжку (пры яе наяўнасці).

Фота: «Мінск-Навіны»

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.