Вы тут

У Брэсцкай вобласці прыбралі амаль 90% плошчаў збожжавых і зернебабовых


У Брэсцкай вобласці прыбралі амаль 90% плошчаў збожжавых і зернебабовых, паведамляе БелТА.


Па дадзеных аператыўнай інфармацыі, на раніцу 14 жніўня ў цэлым па краіне збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) прыбраны з 1,317 млн га, што складае 61,5% ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 89,8% плошчаў (310,7 тыс. га), Віцебскай — 43,7% (158,1 тыс.га), Гомельскай — 67,7% (234,9 тыс. га), Гродзенскай — 54,5% (166,2 тыс. га), Мінскай — 60,8% (272,9 тыс. га), Магілёўскай — 52,6% (174,8 тыс. га).

У краіне намалочана 4, 961 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37, 9 ц / га.

«У гэтым годзе ўраджайнасць адзначаецца вышэй, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У 2021 годзе яна склала 27,7 ц / га», — сказалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Азімы рапс на збожжа прыбралі з 290,6 тыс. га, што складае 94,3% да ўборачнай плошчы, намалацілі 769,7 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 25,4 ц / га. Глеба пад сяўбу гэтай культуры падрыхтавана на 320,6 тыс. га, што складае 75,7% запланаваных плошчаў. Пасеялі азімы рапс на збожжа на 58,2 тыс. га — гэта 13,8% ад плана.

Піваварны ячмень прыбралі з 31,5 тыс. га — гэта 57,7% ад плана, намалацілі 131,4 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 41,7 ц/ га, а ў мінулым годзе на гэты перыяд было 32,6 ц / га.

Лён выцераблены на 38,1 тыс. га, што складае 86,1% уборачнай плошчы. Абгортванне стужак лёну выканана на 14,5 тыс. га (38,1% да выцерабленага), ільнотрэста паднята на 6,05 тыс. га (13,7% да ўборачнай плошчы).

Другі ўкос траў праведзены на 830,2 тыс. га (81,3% ад плана). Нарыхтавана 709,2 тыс. т сена (74,2% ад плана), 11,735 млн т сенажу (87,4%) і 329,2 тыс. т сіласу (1,72%).

Фота: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».