Вы тут

У лясах Беларусі за суткі заблудзіліся 4 чалавекі, знайшлі толькі дваіх


У лясах Беларусі за суткі заблудзіліся 4 чалавекі, знайшлі толькі дваіх, паведамляе БелТА.


З 06:00 13 жніўня да 06:00 14 жніўня выратавальнікам паступіла тры паведамленні аб чатырох зніклых. Людзі зніклі ў лясах Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.

У пошукавых работах былі задзейнічаны 14 адзінак тэхнікі і 501 чалавек, у тым ліку 10 адзінак тэхнікі і 38 работнікаў МНС. 

«Ратавальнікі выявілі дваіх чалавек у Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Не знойдзены два чалавекі ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці і ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Іх пошукі будуць працягнутыя сёння», — распавялі ў МНС.

Фота: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».