Вы тут

Беларускія аграрыі намалацілі 5 млн тон збожжа


У Беларусі намалацілі 5 млн т збожжа, паведамляе БелТА.


«Раніцай 14 жніўня аграрыі намалацілі 5 млн т збожжа», — паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі.

Па дадзеных аператыўнай інфармацыі, на раніцу 14 жніўня ў цэлым па краіне збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) былі прыбраны з 1,317 млн га, што складае 61,5% ад плана. Лідзіруе Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 89,8% плошчаў (310,7 тыс.га). У Віцебскай вобласці ўбрана 43,7% плошчаў (158,1 тыс.га), Гомельскай — 67,7% (234,9 тыс. га), Гродзенскай — 54,5% (166,2 тыс. га), Мінскай — 60,8% (272,9 тыс. га), Магілёўскай — 52,6% (174,8 тыс. га).

Сіноптыкі абяцаюць спрыяльнае надвор’е для ўборкі збожжавых. Скончыць масавую ўборку ў Беларусі плануюць з 20 па 25 жніўня.

Фота: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.