Вы тут

Матацыкліст урэзаўся ў легкавы аўтамабіль у Мінску


Матацыкліст урэзаўся ў легкавы аўтамабіль у Мінску, паведамілі ў тэлеграм-канале УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Сёння ноччу 25-гадовы вадзіцель, кіруючы матацыклам «Кавасакі», здзейсніў наезд на аўтамабіль «Фольксваген». У выніку інцыдэнту і матацыклісту, і пасажыру аўтамабіля спатрэбілася дапамога ўрачоў.

На месцы ДТЗ працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Савецкага РУУС Мінска і следча-аператыўная група УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Праводзіцца праверка.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што пры ўзнікненні перашкоды або небяспекі для руху, якія кіроўца не можа ўбачыць, неабходна адразу ж знізіць хуткасць руху або спыніць транспартны сродак.

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.