Вы тут

На пажары ў Гродне работнікамі МНС выратаваны 50-гадовы мужчына


Як паведамляе МНС, у 11-02 Гродзенскім выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў гаспадарчай пабудове па вуліцы Суворава ў абласным цэнтры. Мясцовая жыхарка распавяла дыспетчару МНС, што з летняй кухні на суседскім падворку выбіваецца дым, жанчына выказала здагадку, што ўнутры можа знаходзіцца чалавек. Па паказаным адрасе неадкладна выехалі 4 аддзяленні агняборцаў і службы экстранага рэагавання.


Работнікі МНС прыбылі да месца і ўсталявалі, што ўнутры будынка шчыльнае задымленне. На падпаленым ложку выявілі  50-гадовага мужчыну. Надзеўшы на яго маску для абароны органаў дыхання, работнікі МНС вынеслі яго на свежае паветра, перадалі медыкам, а самі вярнуліся ў будынак і ліквідавалі ўзгаранне. Шпіталізацыя пагарэльцу не спатрэбілася.

ПАВЕЛ КАЛЕНДА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.