Вы тут

Другі этап праекту «Анненскі кірмаш» пройдзе ў Зэльве 19-20 жніўня


Другі этап «Анненскага кірмашу» пройдзе ў Зэльве 19 і 20 жніўня, паведамляе БелТА.


«У праграме мерапрыемстваў першага дня запланаваны конкурс рыбнай лоўлі, майстар-клас па водным турызме, "рыбныя рады", забаўляльная праграма на вадзе. Месцам, дзе разгорнуцца пляцоўкі, стане бераг Зэльвенскага вадасховішча. 20 жніўня стартуе свята на цэнтральнай плошчы з тэатралізаванага дзейства. Дзякуючы якому 301-й "Аненскі кірмаш" наведае князь Сапега і яго світа», — расказалі ў райвыканкаме.

У цэнтры ўвагі на кірмашы, па традыцыі, будуць коні. Госці свята змогуць навучыцца верхавой яздзе, а таксама пракаціцца на калёсах або брычцы. Упершыню адбудзецца творчае спаборніцтва кавалёў па вырабе лагатыпа свята.

«На "Анненскім кірмашы" будуць арганізаваны конкурсы сельскагаспадарчых падворкаў, "кірмашовых" лавак, тэатралізаваных пастановак пра легенды Зэльвенскага краю, арыгінальнага сімвала і сувеніраў кірмаш. А таксама выстава-продаж рамесных вырабаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, пройдзе пленэр майстроў па саломапляценні. Падтрымае атмасферу музыка ў выкананні творчых калектываў Расіі і Беларусі. Феерычнае шоу стане яркім акордам мерапрыемства», — адзначылі ў райвыканкаме.

Сёлета свята праходзіць у тры этапы. У ліпені міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Легендарныя эпохі» пазнаёміў гасцей свята з важнымі гістарычнымі падзеямі, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі. 18 верасня ў рамках мерапрыемстваў «Анненскага кірмаша» пройдзе духоўны фестываль «СынкоВече: 615 гадоў Сынковіцкай царквы-крэпасці», які будзе таксама прымеркаваны да 720-годдзя заснавання крэпасці і 615-годдзя з дня асвячэння прастола храма ў гонар святога Архангела Міхаіла.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.