Вы тут

Лукашэнка: Час прымаць кардынальныя меры, пачынаючы з газпрамаўскіх праектаў і заканчваючы будаўніцтвам жылля


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў пляцоўку комплекснай рэканструкцыі забудовы Мінскага гарадскога тэхнапарка, якая размяшчаецца на тэрыторыі Мотавелазавода. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з ходам рэканструкцыі пляцоўкі. У сувязі з гэтым была абмеркавана і глабальная тэма — завяршэнне будаўніцтва праблемных аб’ектаў у Мінску. Таксама Прэзідэнт азнаёміўся з работой Мотавелазавода, заслухаў даклад аб працы прадпрыемства і перспектывах яго развіцця.


Аляксандр Лукашэнка наведваў Мотавелазавод у сакавіку 2021 года. Тады ён падкрэсліў, што на гэтых тэрыторыях павінна быць высокатэхналагічнае прадпрыемства. Значная частка тэрыторый мотавела не выкарыстоўвалася, частка пабудоў патрабавала сур’ёзнай рэканструкцыі, а некаторыя будынкі ўвогуле трэба было зносіць. Як варыянт выкарыстання гэтай тэрыторыі абмяркоўвалася размяшчэнне тут Мінскага гарадскога тэхнапарка. У сакавіку 2021 года Прэзідэнт арыентаваў зрабіць тут узорны тэхнапарк па яго прыкладу развіваць у іншых гарадах і месцах.

«У цэнтры горада мы захаваем гэту пляцоўку як вытворчую, але чыстую. Тут не будзе ні ліцця, ніякіх нафтапрадуктаў, гэта будзе чыстая пляцоўка. І другая асаблівасць гэтай пляцоўкі тэхнапарка будзе ў тым, што гэта будзе выключна вытворчасць. Ніякіх пасярэднікаў і нават ніякага гандлю, за выключэннем толькі, калі тут будуць базіравацца людзі, якія будуць гандляваць прадукцыяй на экспарт», — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. Тады ж ён даў і адпаведныя даручэнні наконт развіцця самога мотавелазавода. 

У жніўні 2022 Прэзідэнту далажылі, як ідзе работа над рэканструкцыяй пляцоўкі праз год пасля яго візіту. Аднак кіраўнік дзяржавы выказаў шэраг нараканняў наконт аператыўнасці работ. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў дзейнічаць больш актыўна. Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў далажыў аб работах па зносе непрыдатных будынкаў і збудаванняў, будаўніцтве новых карпусоў і прадастаўленні іх у арэнду для вытворцаў. Прэзідэнт на аўтобусе здзейсніў аглядную паездку па тэрыторыі пляцоўкі, падчас якой дэталёва пацікавіўся ходам работа і даў шэраг даручэнняў. 

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб да новага года работы па новых памяшканнях вяліся ўжо на падмурках. «Мы павінны будаваць па-сучаснаму. Не цагляны мур у паўметра, а самыя сучасныя сценавыя панэлі», — даручыў ён. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на недапушчальнасці крадзяжоў: «Не дай Бог, тут будзе скрадзены хоць адзін рубель». Прэзідэнт даручыў з такімі жа падыходамі працаваць і на іншых мінскіх пляцоўках, якія цяпер не выкарыстоўваюцца. Яго асноўнае патрабаванне — рабіць усё гэта хутка. Аляксандр Лукашэнка асобна звярнуў увагу на захаванне гістарычнага аблічча будынка на Партызанскім праспекце, які фарміруе ансамбль усяго праспекта.

Мы павінны рабіць сваё

Прэзідэнт наведаў і адзін з вытворчых цэхаў Мотавелазавода. Ён звярнуў увагу, што многія камплектуючыя цяпер закупляюцца за мяжой, але, па словах кіраўніка дзяржавы, трэба імкнуцца да таго, каб рабіць сваё. Напрыклад, па асобных вырабах лакалізацыя толькі каля 20%. Ва ўмовах цяперашняга становішча ў свеце, санкцыйнага ціску такі падыход нясе ў сабе пэўныя рызыкі.«Мы павінны рабіць сваё! Тое, што завёз запчасткі, сабраў тут... Гэта добра з кітайцамі (камплектуючыя мотавелазавод закупляе ў Кітаі. — Зв.) у нас добрыя адносіны. Гэта павінна быць сваё, наколькі магчыма.І так па ўсіх матацыклах і веласіпедах», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы застаўся незадаволеным убачаным на заводзе. Ён адзначыў марудную рэалізацыю раней намечаных планаў. У сувязі з гэтым прагучала крытыка адказных асоб: «Няма чаго глядзець. Гэта не работа! Гэта работа нікому не патрэбна». 

Гэта помнікі нашай безгаспадарчасці

Падчас наведвання Мотавелазавода Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, асноўным пытаннем якой стала развіццё інфраструктуры ў сталіцы і будаўніцтва новых аб’ектаў. Прэзідэнт акцэнтаваў увагу, што размова пойдзе аб будаўніцтве з выкананнем усіх стандартаў і абавязацельстваў. «Не трэба нагадваць, што Мінск з’яўляецца візітнай карткай. Шмат робіцца для яго добраўпарадкавання, для камфорту людзей. Гэта бачаць госці сталіцы, бачаць беларусы. Але як у такую канцэпцыю прыгожага і ўтульнага горада ўпісваюцца даўгабуды? Вось асноўнае пытанне», — звярнуў увагу кіраўнік краіны. 

Ён падкрэсліў, што будаўнічыя праекты не рэалізуюцца гадамі. Аляксандр Лукашэнка прывёў адпаведныя прыклады, сярод якіх аб’екты былога Мінскага вытворчага аб’яднання вылічальнай тэхнікі (МВАВТ). Толькі пасля ўмяшання Прэзідэнта давялі да розуму аб’ект на выездзе з горада па праспекце Пераможцаў. Па словах кіраўніка дзяржавы, ён такі не адзін. Ён успомніў газпромаўскі доўгабуд. «Доўгі час не могуць увесці ў эксплуатацыю гасцініцу насупраць "Мінск-Арэны". Не завершана будаўніцтва паркінга і ўбудаваных памяшканняў у жылым доме на Нёманскай, 80. На Кальварыйскай гандлёвы цэнтр "Гулівер" — нямы дакор нашай безгаспадарлівасці. Таксама як і будынак каля цырка ў самым знакавым месцы Мінска», — пералічыў Аляксандр Лукашэнка. 

Беларускі лідар задаў рытарычные пытанне: пра што сведчаць гэтыя прыклады? Пра тое, што ў сталіцы бардаку больш, чым дзе-небудзь — заявіў ён. «Жулікоў хапае. Але і непаваротлівасць гарадскіх чыноўнікаў таксама мае месца. Вы як ніхто павінны разумець, што гэта не толькі помнікі безгаспадарчасці. Найперш гэта няствораныя працоўныя месцы, недаатрыманыя падаткі ў бюджэт, замарожаная эканамічная актыўнасць. Такі стан спраў нікуды не варты. Ёсць старшыня гарвыканкама, упаўнаважаныя па горадзе і аж цэлы памочнік. Час прымаць кардынальныя меры, пачынаючы з газпрамаўскіх праектаў і заканчваючы будаўніцтвам жылля», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнту далажылі аб сітуацы з завяршэннем будаўніцтва аб’ектаў на месцы былога завода МВАВТ, перспектывах развіцця тэрыторый Мотавелазавода, і шляхах вырашэння праблемы ў гэтых даўгабудах сталіцы.


У тэму

Па выніках наведвання Прэзідэнтам пляцоўкі забудовы Мінскага гарадскога тэхнапарка і нарады, прысвечанай сталічным даўгабудам, журналістам расказалі, як будуць выкананы даручэнні кіраўніка дзяржавы і вырашыны ўсе праблемныя пытанні. 

Уладзімір Кухараў: «Увесь комплекс работ трэба завяршыць у 2025 годзе»

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў расказаў, як зменіцца аблічча сталіцы пасля рэалізацыі ўсіх праектаў. Падчас нарады Прэзідэнт запатрабаваў узмацініць работу і завяршыць усё да 2025 года. Першапачатковы дэдлайн стаяў 2028 год, але кіраўніка дзяржавы такі тэрмін не задаволіў. «Прэзідэнт абазначыў шэраг праблемных аб’ектаў, якія сапраўды ў Мінску існуюць. Адзін з такіх аб’ектаў знаходзіцца ў межах вуліц Я. Коласа, В. Харужай, Кульман. Гэта былыя аб’екты Мінскага вытворчага аб’яднання вылічальнай тэхнікі (МВАВТ). Рэканструкцыя вядзецца, але тэмпы недастатковыя, на што і ўказаў кіраўнік дзяржавы», — расказаў Уладзімір Кухараў. Старшыня Мінгарвыканкама адзначыў, што неабходна дапрацаваць канцэпцыю, у адпаведнасці з якой цэнтр горада будзе ўпрыгожаннем сталіцы, а аблічча будынкаў будзе адпавядаць заяўленым патрабаваннем. Зрабіць гэта неабходна да 1 кастрычніка. «Таксама ў забудоўшчыка ёсць планы ўзвесці будынак сучаснага выгляду са шкла і бетону. Але на нарадзе прагучала дакладнае патрабаванне: увесь комплекс работ завяршыць у 2025 годзе. З боку інвестара зараз трэба забеспячэнне фінансаваннем. Як толькі будуць вырашаны гэтыя пытанні, нашы падрадныя арганізацыі з найкароткія тэрміны могуць пабудаваць будынак любой складанасці», — сказаў ён. Таксама Уладзімір Кухараў заўважыў, што нічога новага ў цэнтры сталіцы будаваць уже не трэбра, бо горад сфарміраваны. Любы будынак будзе ўплываць на агульнае архітэктурнае аблічча. Але ёсць тое, што падлягае рэканструкцыі, яе трэба праводзіць.

Прэзідэнту таксама далажылі планы на рэканструкцыю тэрыторыі Мотавелазавода. Іх кіраўнік дзяржавы таксама запатрабаваў завяршыць у хуткім часе. «Статус тэхнапарка гаворыць аб тым, што там выпускаюць імпартазамяшчальную інавацыйную прадукцыю. Так што тут будуць працаваць толькі тыя, хто падпадае пад гэтыя крытэрыі. Карпусы ўжо распісаны, ёсць вытворцы, якія іх зоймуць і будуць вырабляць сельгасабсталяванне, медабсталяванне і іншае. Мы пастараемся аблічча мотавелазавода з цагляным мурам максімальна пакінуць», — расказаў Уладзімір Кухараў. 

Уладзімір Давідовіч: «Мінскі гарадскі тэхнапарак на новай пляцоўцы пачне працаваць у 2023 годзе»

Дырэктар Мінскага гарадскога тэхнапарка Уладзімір Давідовіч анансаваў дату пачтаку работы парка на новай пляцоўцы. На тэрыторыі «Мотавелазавода» тэхнапарк адкрые свае дзверы 1 студзеня 2023 года. Цяпер вытворчыя памяшканні Мінскага гарадскога тэхнапарка размешчаны на вуліцы Солтыса. Неўзабаве ў яго з’явіцца дадатковая пляцоўка — будаўнічыя работы вядуцца на былых тэрыторыях мотавелазавода. Прэзідэнт даручыў весці гэтыя работы больш актыўна. 

«Паступова будаўнікі будуць адыходзіць, пакідаючы вытворчыя памяшканні, якія ўсё больш і больш будуць напаўняцца вытворчымі кампаніямі. Чым больш паспяхова яны будуць развівацца, тым больш паспяхова будзе развівацца Мінск і ў цэлым рэспубліка», — сказаў дырэктар МГТ. На пляцоўцы тэхнапарка размесцяцца кампаніі па вырабе лёгкіх стальных канструкцый, вытворчасці вакуумных печак і абсталявання для перапрацоўкі алейных культур. Уладзімір Давідовіч запрасіў вытворчыя кампаніі, якія распрацоўваюць або выпускаюць высокатэхналагічную прадукцыю, стаць рэзідэнтамі МГТ. Для такіх прадпрыемстваў тут прадугледжаны асаблівыя льготы.

Мікалай Ладуцька: Стаіць задача выпуску беларускай тэхнікі з высокай назвай «Мінск» і «Аіст»

Дырэктар ТАА «МотаВелаЗавод» Мікалай Ладуцька расказаў, як будзе вырашацца задача па павелічэнні лакалізацыі ў вытворчасці мота- і велатэхнікі. Гэта таксама адна з задач, якую паставіў Прэзідэнт. «Стаяла і стаіць пытанне выпуску не проста веласіпеда або матацыкла з імпартных камплектуючых, а беларускай тэхнікі, якая па праве мае высокую назву „Мінск“ і „Аіст“. За апошні год распрацавана праграма мадэрнізацыі завода, у аснове якой — набыццё 120 адзінак новага тэхналагічнага абсталявання, у тым ліку для аснашчэння цэха металаапрацоўкі. Гэта дасць магчымасць пашырыць асартымент металічных канструкцый для вела- і мотатэхнікі, і для фарбавальнага цэха», — расказаў ён. Падчас наведвання прадпрыемства Прэзідэнт жорстка крытыкаваў за тое, што яго даручэнне па павелічэнню лакалізацыі вытворчасці выконваецца вельмі марудна. 

«Да 1 студзеня 2023 года кіраўніцтва мотавелазавода разам з Міністэрствам прамысловасці павінны падрабязна вывучыць магчымасці вытворчасці на айчынных прадпрыемствах вузлоў, механізмаў і камплектуючых для мота- і велатэхнікі. Будуць таксама вывучаны магчымасці кааперацыі ў гэтай сферы з расійскімі вытворцамі», — растлумачыў Мікалай Ладуцька. 

Па словах дырэктара Мікалая Ладуцькі, вынікам работы па мадэрнізацыі прадпрыемства і павелічэнні лакалізацыі павінны стаць добрыя фінансава-эканамічныя паказчыкі, рост экспартных паставак і продаж на ўнутраным рынку толькі 30 працэнтаў ад вырабленага. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. У аўторак падзеі будуць развівацца спрыяльна для вас, нечакана могуць узнікнуць новыя перспектывы для кар'еры. 

Калейдаскоп

5 важных рэчаў, якім бацькі абавязаны навучыць сваіх дзяцей

5 важных рэчаў, якім бацькі абавязаны навучыць сваіх дзяцей

Быць бацькамі — вялікая адказнасць. Кожны з нас хоча выхаваць дзіця ўпэўненым, добрым і шчырым. І самае галоўнае — шчаслівым.