Вы тут

Сівец правядзе 18 жніўня асабісты прыём грамадзян


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец правядзе 18 жніўня з 10.00 да 13.00 асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб па адрасе: г. Мінск, вул. Кірава, 47, паведамляе БелТА.


Асабісты прыём будзе праходзіць па папярэднім запісе — шляхам накіравання ў Савет Рэспублікі: або пісьмовага звароту (220016, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 9), або электроннага звароту (форма для запаўнення размешчана на сайце).

Да пытанняў Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве адносяцца пытанні ўдасканалення заканадаўства ў сферы дзяржаўнага ладу, грамадзянства, правоў нацыянальных меншасцей, устанаўлення дзяржаўных узнагарод, дзяржаўнай службы, нарматворчай дзейнасці, судовага ладу, судаводства і статусу суддзяў, дзейнасці органаў пракуратуры, натарыята і адвакатуры, крымінальнай адказнасці, амністыі, грамадзянскага, крымінальнага, грамадзянскага працэсуальнага, гаспадарчага працэсуальнага, крымінальна-працэсуальнага, крымінальна-выканаўчага заканадаўства, заканадаўства аб выбарчай сістэме і рэферэндуме, аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Фота: БелТа

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».