Вы тут

Свабодна наведваць лясы можна толькі ў двух абласцях


Без якіх-небудзь абмежаванняў і забарон наведваць лясы зараз можна толькі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Пра гэта праз інтэрактыўную карту на сваім сайце паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі. Цяпер наведванне лясоў абмежавана або забаронена ў 67 раёнах краіны.


У прыватнасці, абмежаванні дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі Гродзенскай вобласці — 17 раёнаў рэгіёна афарбаваны жоўтым колерам.

У Брэсцкай вобласці наведваць лясы можна толькі ў Ганцавіцкім і Лунінецкім раёнах. А вось Пінскі і Іванаўскі раёны Брэстчыны катэгарычна забаронена наведваць з 12 жніўня.

У Гомельскай вобласці свабодна гуляць і збіраць дары прыроды можна ўсяго ў пяці раёнах — Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім і Светлагорскім. У той жа час чырвоным колерам (гэта значыць, самая строгая забарона) выдзелены Брагінскі, Ельскі, Калінкавіцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі і Рэчыцкі раёны.

На тэрыторыі Мінскай вобласці спецыялісты таксама пакуль рэкамендуюць пачакаць з наведваннем лясоў. Толькі ў Мядзельскім і Лагойскім раёнах «гараць» зялёныя акенцы — гэта значыць, наведваць лясы тут дазволена. У астатніх 20 раёнах вобласці ўведзены абмежаванні.

Разам з тым жыхары і госці Віцебскай і Магілёўскай абласцей могуць смела адпраўляцца ў лес — абсалютна ўсе раёны на поўначы краіны абазначаны зялёным колерам.
Нагадаем, забарона або абмежаванне на наведванне лясоў уводзіцца для забеспячэння бяспекі грамадзян і захаванасці ляснога фонду падчас спякоты. Гэтыя меры маюць часовы характар, і па меры стабілізацыі сітуацыі абмежаванні і забароны здымаюцца.

Аператыўную інфармацыю можна атрымаць як з дапамогай спецыяльнай інтэрактыўнай карты на сайце Мінлясгаса, так і ў мясцовых раённых выканаўчых камітэтах і лесагаспадарчых установах.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».