Вы тут

Беларуская чыгунка ўстанавіла 29 новых тэрміналаў самаабслугоўвання на станцыях і прыпыначных пунктах


У ліпені новыя тэрміналы запрацавалі на станцыях Баранавічы-Палескія, Барысаў, Гродна, Магілёў-1, Маладзечна, Навабеліцкая, Орша-Цэнтральная, Рэчыца, Слуцк, Салігорск, прыпыначным пункце Гомель-Няцотны. У межах мінскай агламерацыі новыя прылады самаабслугоўвання ўстанавілі на станцыях Мінск-Паўночны і Беларусь (Заслаўе), а таксама на прыпыначных пунктах Лебядзіны, Лошыца, Масюкоўшчына і Сталічны.


Як інфармуе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі, цяпер на магістралі дзейнічае 216 тэрміналаў самаабслугоўвання. Нагадаем, тут працягваецца ўкараненне тэрміналаў новага тыпу, у тым ліку з магчымасцю прыёму аплаты наяўнымі грашыма і выдачы здачы, а таксама з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, у тым ліку бескантактавых. З дапамогай гэтых прылад можна аформіць квіткі на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай.

Тэрміналы самастойнага абслугоўвання сталі зручнай альтэрнатывай чыгуначным білетным касам. Гэты канал продажаў запатрабаваны ў пасажыраў. З пачатку года білеты на цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа і гарадскіх ліній такім спосабам набылі 3 573 000 чалавек. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць праязных дакументаў, аформленых праз тэрміналы самаабслугоўвання, у студзені—ліпені 2022 года вырасла на 11,5 працэнта.

Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам актыўна выкарыстоўваць тэрміналы самаабслугоўвання, а таксама іншыя электронныя каналы набыцця праязных дакументаў. Гэта хутка і зручна.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.