Вы тут

Вялікабрытанія стала першай краінай у свеце, якая адобрыла вакцыну супраць амікрона


У Вялікабрытаніі адобрыла падвойную вакцыну, якая дапамагае ў барацьбе з першапачатковым варыянтам Covid-19, а таксама яго штамам амікронам. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на BBC.


З моманту з’яўлення першых прышчэпак каранавірус мутаваў і ў яго з’явілася мноства разнавіднасцяў. У сувязі з гэтым паўстала неабходнасць распрацоўкі ўдасканаленых вакцын.

Падвойную вакцыну, якая будзе выкарыстоўвацца для бусцернай прышчэпкі, распрацавала кампанія Moderna. Яе пачнуць прапаноўваць жыхарам Вялікабрытаніі ўжо гэтай восенню. Асаблівая ўвага будзе надавацца людзям з групы рызыкі і ўзроставай катэгорыі грамадзян.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?