Вы тут

«Палескую прыгажуню» выберуць на фестывалі ў Ляскавічах 20 жніўня


«Палескую прыгажуню — 2022» выберуць на міжнародным фестывалі этнакультурных традыцый «Кліч Палесся», які пройдзе 20 жніўня ў Ляскавічах (Петрыкаўскі раён), паведамляе БелТА са спасылкай на цэнтр моды і прыгажосці «Хрустальная Німфа».


У V конкурсе прыгажосці і грацыі «Палеская прыгажуня — 2022» прымуць удзел 11 прадстаўніц Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Кожная з іх прэзентуе свой куток Палесся.

Цяпер дзяўчаты актыўна рыхтуюцца да конкурсу — заняткі па харэаграфіі, дэфіле, майстар-класы ад спецыялістаў моднай індустрыі, фотасесіі. Арганізатары не раскрываюць усіх сакрэтаў фінальнага шоу, але абяцаюць, што прэтэндэнткі на карону абавязкова здзівяць яркімі, непаўторнымі, аўтэнтычнымі вобразамі і чароўнай палескай прыгажосцю.

Конкурс арганізуе цэнтр моды і прыгажосці «Хрустальная Німфа» пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама, генеральнага партнёра ААТ «Гомельскае ВА «Крышталь».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.