Вы тут

Інструкцыя аб дамашнім навучанні школьнікаў па медыцынскіх паказаннях абноўлена


Міністэрства адукацыі зацвердзіла інструкцыю аб парадку засваення зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі дома. Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай ад 26 ліпеня 2022 года № 211.


Дакумент устанавіў парадак навучання дома вучняў, якія па медыцынскіх паказаннях часова або пастаянна не могуць наведваць установу адукацыі. Пералік паказанняў устаноўлены дадаткам 2 да пастановы Міністэрства аховы здароўя ад 3 чэрвеня 2022 года № 50.Арганізацыю працэсу навучання ў такіх выпадках ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова, якая рэалізуе праграмы агульнай сярэдняй адукацыі па месцы жыхарства або знаходжання вучня, або ўстанова адукацыі, у якой дзіця навучалася да ўзнікнення медыцынскіх паказанняў для хатняга навучання. Пры гэтым для сацыялізацыі такіх дзяцей школы могуць спалучаць заняткі дома і ва ўстанове. Расклад і рэжым заняткаў складаюцца зыходзячы з навучальнага плана і са згоды вучня ці яго бацькоў. Пры гэтым абавязкова ўлічваюцца санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні.

Праверка атрыманых ведаў, атэстацыя навучэнцаў і перавод іх у наступны клас ажыццяўляюцца ў парадку, прадугледжаным правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

Для арганізацыі дамашняга навучання патрабуецца заява вучня або законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня, а таксама заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.

Пастанова № 211 уступае ў сілу з 1 верасня 2022 года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?