Вы тут

Лукашэнка: Сельскай гаспадарцы патрэбна дыктатура


Сельскай гаспадарцы патрэбна ўзмоцненая дысцыпліна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час наведвання селекцыйна-насенняводчага комплексу Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па земляробстве, паведамляе БелТА.


Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для высокага ўраджаю важна строга захоўваць тэхналогіі, а месцамі гэтага не робяць, у тым ліку з-за халатнага стаўлення да вынікаў агульнай працы. Ён звярнуў увагу, што фермеры па-іншаму ставяцца да свайго збожжа. «Сваё — да яго па-іншаму ставішся. Яны выконваюць тэхналогіі. Яны ўвесь час у полі. А ў нас кіраўнік планёрку правёў, і ўсе шчокі надзімаюць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Патрэбна дыктатура. А ў нас яна ёсць — давайце ўключаць яе, — вобразна выказаўся Прэзідэнт. — Давайце адміністрацыйны рэсурс уключаць і прымушаць рабіць так, як трэба. Час пачынаць па-сапраўднаму працаваць».

На палях навукова-практычнага цэнтра размова першым чынам зайшла аб вырошчванні бабовых. Напрыклад, лубіну — культуры, багатай на бялок, які вельмі неабходны ў саставе кармоў для жывёлагадоўлі. Аляксандр Лукашэнка падрабязна цікавіўся ў вучоных і чыноўнікаў работай і перспектывамі ў гэтым напрамку. Больш таго, гэта яшчэ і пытанне імпартазамяшчэння.

Яшчэ адна кармавая культура — люцэрна. Кіраўніку дзяржавы таксама падрабязна далажылі аб яе вырошчванні і выкарыстанні. А вось соя ў Беларусі практычна не вырошчваецца, але і яе аграрыі не скідаюць з рахунку.

Аляксандр Лукашэнка ўважліва выслухаў даклады аб перавагах гэтых і іншых культур, даручыўшы на прэзідэнцкіх эксперыментальных палях у будучым годзе апрабаваць на практыцы агучаныя падыходы.

«Трэба спрабаваць. Трэба паглядзець. Калі мы ўбачым, што гэтаму быць, мы хутчэй гэта рэалізуем», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?