Вы тут

Абвешчаны конкурс на лепшую скульптуру з другаснай сыравіны «Фігура чалавека»


Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сумесна з рухам «Мэта 99» аб’яўляе конкурс на лепшую скульптуру з другсыравіны «Фігура чалавека», які пройдзе ў рамках мерапрыемства «Фестываль навукі — 2022».


У конкурсе могуць прыняць удзел усе ахвотныя без узроставых абмежаванняў. Конкурсныя работы павінны ўяўляць з сябе фігуру чалавека, які стаіць наўпрост, і могуць быць выкананы як з аднаго, так і з некалькіх відаў другасных рэсурсаў, інфармуе прэс-служба Нацыянальнай акадэміі навук.

Конкурс будзе праходзіць у тры этапы:

Адборачны — аргкамітэт конкурсу па фатаграфіі вызначыць работы, якія адпавядаюць усім умовы конкурсу і будуць дапушчаны да наступных этапаў.

Глядацкі — анлайн-галасаванне за фатаграфію ўпадабанай работы. Тая, якая набярэ найбольшую колькасць галасоў, атрымае прыз сімпатый гледачоў.

Фінал — конкурсная камісія ацэніць работы і вызначыць 15 найлепшых. Фінал конкурсу пройдзе 10 верасня падчас Фестывалю навукі ў Цэнтральным батанічным садзе ў Менску.

Пераможца ў намінацыі «Прыз сімпатый гледачоў» атрымае электрасамакат, а 15 лепшых работ па версіі конкурснай камісіі стануць уладальнікамі бесправадных калонак.

Падаць заяўку на ўдзел у конкурсе можна да 3 верасня.

Арганізатары не абмяжоўваюць творчы патэнцыял удзельнікаў, але нагадваюць, што конкурсныя работы павінны выконваць патрабаванні, апісаныя ў Палажэнні аб конкурсе.

Форма рэгістрацыі і Палажэнне аб конкурсе размешчаны на сайце мерапрыемства — scifest.by.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы НАН

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».