Вы тут

Бацькоў і дзіця выратавалі на вадасховішчы ў Баранавічах


У Баранавічах ратавальнікі дапамаглі бацькам і дзіця, якія апынуліся ў вадзе, паведамляе БелТА.


Выпадак адбыўся вечарам 15 жніўня. Сям’я была на дамбе вадасховішча Мышанка, двое дзяцей весяліліся. У нейкі момант адзін з дзяцей зваліўся ў ваду. Убачыўшы гэта, маці скочыла следам, а затым і бацька. Выратавальнік, які вёў вахтавае назіранне, заўважыў у вадзе трох чалавек і адправіў да месца здарэння катэр. Работнікі АСВОДа дапамаглі сям’і дабрацца да берага.

На ўсё пра ўсё ў ратавальнікаў сышло некалькі хвілін. Ні дарослыя, ні дзіця не пацярпелі і медыцынская дапамога ім не спатрэбілася.

Дарэчы, галава сямейства — інвалід, у яго запратэзаваныя абедзве нагі.

Фота: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».