Вы тут

БЧ інфармуе аб часовых змяненнях у графіку руху пасажырскіх цягнікоў з 22 па 31 жніўня


У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ па пераключэнні прылад электрычнай цэнтралізацыі Гомельскага чыгуначнага вузла на мікрапрацэсарную ў перыяд з 22 па 31 жніўня змяняецца арганізацыйная схема курсіравання пасажырскіх цягнікоў на Гомельскім чыгуначным вузле і прылеглых да яго напрамках: Гомель — Мінск, Гомель — Віцебск — Полацк, Гомель — Магілёў, Гомель — Гродна, Гомель — Брэст і Гомель — Калінкавічы.


Асобныя цягнікі будуць рухацца змененым раскладам, дадае прэс-цэнтр магістралі.

Шэраг цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа пераведзены ў катэгорыю цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканом класа.

Акрамя таго, у названыя даты асобныя цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній эканом класа будуць рухацца змененым або скарочаным маршрутам. Некаторыя цягнікі адменены.

БЧ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да дадзенай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за часова прычыненыя нязручнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?