Вы тут

У Беларусі ў студзені-ліпені вырабілі сельгаспрадукцыі на Br12,2 млрд


Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў студзені-ліпені 2022 года ў гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала Br12, 2 млрд, або ў супастаўных цэнах 89,6% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2021-га, паведамляе БелТА.


У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br11,7 млрд, або ў супастаўных цэнах 89,6% да ўзроўню адпаведнага перыяду папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый атрымана 1,008 млн т жывёлы і птушкі ў жывой вазе, 4605,6 тыс. т малака, 2017,4 млн яек. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадае 97,1% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі ў жывой вазе, 97,5% малака і 83,8% яек.

На 1 жніўня 2022 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 4,1 млн галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў 1,4 млн. Колькасць свіней склала 2,3 млн.

Фота: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. У аўторак падзеі будуць развівацца спрыяльна для вас, нечакана могуць узнікнуць новыя перспектывы для кар'еры. 

Калейдаскоп

5 важных рэчаў, якім бацькі абавязаны навучыць сваіх дзяцей

5 важных рэчаў, якім бацькі абавязаны навучыць сваіх дзяцей

Быць бацькамі — вялікая адказнасць. Кожны з нас хоча выхаваць дзіця ўпэўненым, добрым і шчырым. І самае галоўнае — шчаслівым.