Вы тут

Жыццё сталіцы, адукацыя і Добрушскі фарфор


Расказваем галоўныя навіны мінулага тыдня з Савета Рэспублікі.


Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаная па горадзе Мінску Наталля Качанава правяла нараду з кіраўніцтвам сталіцы. Традыцыйна на парадак дня вынесены актуальныя пытанні жыццядзейнасці сталіцы. Удзельнікі нарады абмеркавалі пытанні эканомікі, адукацыі і аховы здароўя, работу арганізацый і прадпрыемстваў Мінска. У нарадзе ўзялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў, міністр унутраных спраў, упаўнаважаны па Мінску Іван Кубракоў, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў, намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, кіраўнікі адміністрацый раёнаў сталіцы.

Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў у рамках адзінага дня інфармавання наведаў ЗАТ «Добрушскі фарфоравы завод» і сустрэўся з працоўным калектывам. Сенатар азнаёміўся з вытворчым працэсам, вынікамі фінансава-гаспадарчай і экспартнай дзейнасці прадпрыемства. Асноўнай тэмай сустрэчы Сяргея Рачкова з працоўным калектывам сталі палітыка-ідэалагічныя пытанні. У рамках абмеркавання пытання «Даступнае жыллё — прыярытэтная задача сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь» сенатар акцэнтаваў увагу кіраўніцтва завода на неабходнасці вырашэння жыллёвага пытання для работнікаў, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Абмеркаваны таксама пытанні правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі ва Украіне, праблемныя аспекты закупак запасных частак для абсталявання еўрапейскай вытворчасці, устаноўленага на фабрыцы.

• «Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці выступіць гарантам законнасці і якасці адукацыйных паслуг, эфектыўным дысцыплінуючым фактарам, які будзе матываваць кіраўніцтва і заснавальнікаў устаноў адукацыі ствараць дастойныя ўмовы для навучэнцаў, выхоўваць моладзь на прынцыпах дзяржаўнай ідэалогіі», — адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч. Разам з Ірынай Рынейскай, намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, яны правялі сумеснае пасяджэнне пастаянных камісій. У цэнтры ўвагі — ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці ў сувязі з падрыхтоўкай да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ліцэнзаванні». Былі абмеркаваны мэтазгоднасць увядзення ліцэнзавання дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыя адукацыйнага працэсу ў некаторых установах адукацыі, пытанні дзяржаўнай акрэдытацыі ў сферы адукацыі, арганізацыйныя пытанні ажыццяўлення працэдуры ліцэнзавання і іншае. У пасяджэнні ўдзельнічалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства эканомікі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.