Вы тут

Ёсць мільён!


Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік павіншаваў у полі перадавікоў уборачнай кампаніі і ўручыў заслужаныя ўзнагароды. Сярод тых, хто атрымаў падзяку кіраўніка вобласці, — камбайнеры і кіроўцы, якія намалацілі і перавезлі больш за тры тысячы тон зерня.


Фота: grоdnоnеws

Нягледзячы на тое, што тэмпы жніва сёлета з-за надвор'я ніжэйшыя, чым летась, намалот ужо на 105 тон перавышае мінулагодні. Вышэйшая і ўраджайнасць. З кожнага гектара атрымана 52,7 цэнтнера зерня, што на 14,5 цэнтнера больш, чым летась.

Самы значны ўнёсак у агульны каравай зрабілі гаспадаркі Гродзенскага раёна. Тут ураджайнасць склала 83 ц/га. Убрана большая палова плошчы. Некаторыя гаспадаркі завяршылі ўборачную кампанію і правялі свае дажынкі. У раёне чакаюць рэкордны валавы збор.

Па словах першага намесніка старшыні Гродзенскага райвыканкама Генадзя Аксаміта, хуткім тэмпам спрыяе высокая тэхнічная аснашчанасць гаспадарак. На ўзбраенні земляробаў —сучасныя высокавытворчыя камбайны, жняяркі якіх ідэальна капіруюць рэльеф поля. Таксама аддачу паказалі фінансавыя рэсурсы, укладзеныя ў насенне, угнаенні, сродкі абароны раслін. У Гродзенскім раёне плануюць атрымаць 230 тысяч тон зерня, гэта самы высокі паказчык за ўсю гісторыю раёна.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».