Вы тут

У кастрычніку ўступяць у сілу новыя правілы дарожнага руху для веласіпедыстаў


З 27 кастрычніка ў сілу ўступаюць новыя правілы дарожныя руху, якія ўтрымліваюць некаторыя змены для веласіпедыстаў. Інспектары сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі правялі спецыяльны рэйд для папярэджання ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Так, дадзеная катэгорыя ўдзельнікаў дарожнага руху будзе мець права не спешвацца са свайго транспартнага сродку пры перасячэнні праезнай часткі, аднак іх хуткасць у гэты момант павінна адпавядаць хуткасці пешахода, які ішоў крокам.

Падчас правядзення рэйду супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі спынялі веласіпедыстаў і праводзілі гутарку з імі аб тым, як трэба правільна перасякаць праезную частку. Асаблівы акцэнт быў зроблены на растлумачэнні новаўвядзенняў у ПДР, інспектары ДАІ нагадвалі, што перад тым, як перасекчы праезную частку, неабходна абавязкова паглядзець па баках і пераканацца ва ўласнай бяспецы.

Фота: «Мінск-Навіны»

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.