Вы тут

У Беларусі змяняецца праца сістэмы электроннай чаргі на мяжы. Платнага браніравання больш не будзе


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 280, якім уносяцца змяненні ва ўказ ад 2 ліпеня 2015 года № 305 «Аб сістэме электроннай чаргі транспартных сродкаў у пунктах пропуску». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Для павышэння эфектыўнасці работы сістэмы электроннай чаргі ўказам адмяняецца бязвыплатнае размяшчэнне транспартных сродкаў у зоне чакання. Паслуга платнага браніравання часу ўезду транспартных сродкаў у пункт пропуску з зоны чакання, якая раней існавала таксама адмяняецца.

Замест гэтага прадугледжана, што ўсе транспартныя сродкі пры іх уездзе ў зону чакання павінны аплаціць рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі. Пры гэтым уезд у зону чакання будзе ўпарадкаваны і стане ажыццяўляцца ў парадку жывой чаргі.

Частка грашовых сродкаў, атрыманых ад функцыянавання сістэмы электроннай чаргі, будзе пералічвацца Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту для ўдасканалення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў пагранічнай службы. Парадак і памер такіх пералічэнняў вызначыць Савет Міністраў.

За ўрадам таксама замацаваны паўнамоцтвы па вызначэнні парадку функцыянавання сістэмы электроннай чаргі, патрабаванняў да абсталявання зоны чакання і рэгістрацыі транспартных сродкаў, што дасць магчымасць уніфікаваць і ўпарадкаваць працу аператараў зон чакання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.