Вы тут

Амаль Br600 тыс. накіруюць прафсаюзы Гомельскай вобласці на падрыхтоўку першакласнікаў да школы


Прафсаюзы Гомельскай вобласці на дапамогу ў зборы першакласнікаў да школы накіруюць амаль Br600 тыс., паведамляе БелТА.


Больш за 20 гадоў абласны прафсаюз традыцыйна аказвае адчувальную падтрымку бацькам у падрыхтоўцы дзяцей да школы. У гэтыя дні дабрачынная акцыя «Збяры партфель першакласніку» набірае тэмп. «Старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў ужо набылі неабходныя школьныя рэчы для першаклашак. Увага прафсаюзных лідараў у першую чаргу накіравана на малазабяспечаныя, няпоўныя і шматдзетныя сем’і, усіх тых, каму аказваецца падтрымка праз прызму калектыўнага дагавора. Гомельскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў плануе накіраваць амаль Br600 тыс. на неабходныя тавары для першакласнікаў, каб хлопчыкі і дзяўчынкі з усмешкамі і добрым настроем пайшлі першы раз у першы клас», — расказалі ў абласным аб’яднанні.

Традыцыйна старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксей Нявераў асабіста ўручыць школьныя рукзакі некаторым дзецям.

Спецыялісты Гомельскага абласнога аб’яднання ацанілі, у колькі абыдзецца сабраць дзіця ў школу на паўднёвым усходзе краіны да 2022/23 навучальнага года. Пры маніторынгу цэн на тавары для навучэнцаў пачатковай школы і старшых класаў падлічылі прыкладную суму.

Паводле даных абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва, аптымальная экіпіроўка для вучняў малодшых класаў разам з адзеннем, абуткам, канцылярскімі і школьнымі прыладамі абыдзецца ад Br500 да Br1,2 тыс. — гэта мінімальная і максімальная цэнавая планка.

На шэраг школьных пазіцый у Гомельскай вобласці самая нізкая цана па ўсёй рэспубліцы. Напрыклад, мінімальная цана набору канцылярыі складзе Br93,24, максімальная — Br245,14. Пры гэтым сярэдняя цана па вобласці — Br172,5.

Асноўны артыкул расходаў пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года — адзенне і абутак. Школьны дрэс-код патрабуе асаблівай увагі. Так, паводле інфармацыі прафсаюзаў, самы мінімум, які неабходна выдзеліць з сямейнага бюджэту на дзелавы вобраз для дзяўчынкі, — Br408,69, хлопчыка — Br506,72. Максімум складзе Br797,08 і Br951,23 адпаведна. Для старшакласнікаў планка крыху вышэйшая: ад Br670 да Br1380.

Як удакладнілі ў абласным аб’яднанні, у цэлым сабраць дзіця ў школу ў параўнанні з мінулым навучальным годам стала больш затратна: «Сярэдні кошт экіпіроўкі для хлопчыкаў малодшых класаў за год вырас на 7,5 працэнта, для дзяўчынак — на 10,3 працэнта. Цэны на адзенне для старшакласнікаў падняліся на 4,1 працэнта для хлопчыкаў і на 8,5 працэнта для дзяўчынак».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.