Вы тут

Кадлубай сустрэўся з кіраўніком Саюза пісьменнікаў


Адбылася рабочая сустрэча старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Карлюкевіч з намеснікам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Кадлубаем.


Размова ішла пра арганізацыю пісьменніцкіх сустрэч ва ўстановах адукацыі, найперш – у агульнадукацыйных школах. Аляксандр Уладзіміравіч папрасіў Саюз пісьменнікаў Беларусі і болей шырока інфармаваць школы краіны пра сучасную літаратуру, пра тыя творчыя здабыткі пісьменнікаў, якімі характарызуецца апошні час. Дамоўлена, што будзе падрыхтавана спецыяльнае інфармацыйнае выданне з гэтай мэтай, у якім будуць змешчаны звесткі пра навінкі кнігавыдання, падрабязныя анатацыі на творы сучасных беларускіх пісьменнікаў.  

На сустрэчы адзначалася, што пашырэння патрабуюць і пытаннні развіцця літаратурна-мастацкай крытыкі, звароту да разгляду твораў сучаснай літаратуры дасведчанымі літаратуразнаўцамі, акадэмічнымі і ўніверсітэцкімі вучонымі.

Сяргей Шычко

Прэв’ю: БелТА

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.