Вы тут

МАРГ пракаменціраваў ліпеньскую інфляцыю


У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю расказалі, як склалася цэнавая сітуацыя на спажывецкім рынку ў ліпені, паведамляе БелТА.


Гадавы прырост спажывецкіх цэн у ліпені на паўпрацэнта запаволіўся адносна папярэдняга месяца і склаў 18,1 працэнта. Адносна снежня мінулага года ён склаўся на ўзроўні 13,7 працэнта.

У ведамстве растлумачылі, чым абумоўлена павелічэнне прыросту спажывецкіх цэн у чэрвені — ліпені ў гадавым выражэнні. Яно адбывалася, перш за ўсё, з-за падаражэння непрадуктовых тавараў у выніку аслаблення беларускага рубля да расійскага- на 13,2 працэнта. «Значны ўплыў курса расійскага рубля на ўнутраныя цэны абумоўлены высокай доляй імпарту тавараў з Расійскай Федэрацыі», — адзначылі ў МАРГ.

У параўнанні з чэрвенем у ліпені найбольшымі тэмпамі паскорыўся гадавы прырост цэн на сінтэтычныя мыйныя сродкі, чай, абутак, электратавары і адзенне. «Мяса і мясапрадукты за мінулыя дванаццаць месяцаў падаражэлі на 17,8 працэнта, — растлумачылі ў ведамстве. — Хлеб і хлебабулачныя вырабы выраслі ў цане на 15,1 працэнта, малако і малочныя прадукты — на 13,9 працэнта».

На запаволенне інфляцыйных працэсаў уплывае стабілізацыя цэн на рынку плодаагародніннай прадукцыі: за красавік — ліпень гадавы прырост цэн запаволіўся з 45,1 працэнта да 20 працэнтаў. Эксперты адзначаюць і запаволенне прыросту цэн на аўтамабільнае паліва — 22,6 працэнта, мэблю — да 16 працэнтаў, шпалеры — да 12,5 працэнта.

У ліпені прадоўжылі даражэць тавары мяса-малочнай групы. У прыватнасці, мяса і мясапрадукты адносна папярэдняга месяца выраслі ў цане на 1,1 працэнта, на 1,3 працэнта — малако і малочныя прадукты.

Значны ўплыў на інфляцыю зноў аказала павелічэнне цэн на турыстычныя паслугі, а таксама тавары, якія ў краіне не вырабляюцца або вырабляюцца ў недастатковай колькасці. Размова аб бытавых электратаварах, кандытарскіх вырабах, легкавых аўтамабілях, парфумерна-касметычных таварах і сінтэтычных мыйных сродках.

А вось плодаагароднінная прадукцыя ў цэлым за месяц патаннела на 10 працэнтаў. Агародніна — на 14,2 працэнта, фрукты — на 11,3 працэнта. Цэны на капусту белакачанную зменшыліся на 41,2 працэнта, памідоры — на 14,8 працэнта, агуркі — на 12,9 працэнта, яблыкі — на 10,3 працэнта. Інтэнсіўнасць штомесячнага павелічэння цэн на бульбу запаволілася на 0,7 працэнта, супраць 28,5 працэнта ў чэрвені.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дапамогуць бружмель і бацвінне. Якія прадукты варта дадаць у рацыён цяпер, каб умацаваць імунітэт да зімы?

Дапамогуць бружмель і бацвінне. Якія прадукты варта дадаць у рацыён цяпер, каб умацаваць імунітэт да зімы?

Сёння даказана, што лісце морквы, радыскі, рэпы і буракоў карыснае не менш за караняплоды.

Грамадства

Ваша дзіця піша вершы? Абавязкова растлумачце яму пра інтэлектуальную ўласнасць

Ваша дзіця піша вершы? Абавязкова растлумачце яму пра інтэлектуальную ўласнасць

Якія перавагі можа прынесці дзецям інтэлектуальная ўласнасць, расказалі ў НЦІУ.

Грамадства

Вогненныя вёскі. Нельга забыць. Кожны трэці Докшыцкага краю

Вогненныя вёскі. Нельга забыць. Кожны трэці Докшыцкага краю

Сёстры Хатыні... Колькі іх на тэрыторыі Беларусі? Гэту лічбу даследчыкі дакладна не могуць вывесці і сёння.