Вы тут

Праект рэзалюцыі «Аб супрацоўніцтве ААН і АДКБ» рыхтуецца на разгляд Генасамблеі ААН


На разгляд маючай адбыцца 77-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН рыхтуецца праект рэзалюцыі «Аб супрацоўніцтве ААН і АДКБ», паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу АДКБ па выніках праведзенай 16 жніўня сустрэчы генеральнага сакратара АДКБ Станіслава Зася з памочнікам генеральнага сакратара ААН па справах Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Амерыкі Міраславам Енчу.


«У ходзе праведзенай размовы было адзначана, што ва ўмовах рэзкага абвастрэння ваенна-палітычнай абстаноўкі ААН застаецца галоўным міжнародным партнёрам АДКБ. Асаблівае значэнне ў існуючых умовах набывае дыялог паміж дзвюма арганізацыямі па тэматыцы ранняга папярэджання канфліктаў і рэгулявання крызісаў. Важна прадоўжыць і нарошчваць супрацоўніцтва ў пытаннях процідзеяння міжнароднаму тэрарызму і наркатрафіку», — расказалі ў прэс-службе.

Яшчэ адзін прыярытэтны напрамак узаемадзеяння дзвюх міжнародных арганізацый — падрыхтоўка да выкарыстання міратворчага патэнцыялу АДКБ у аперацыях ААН па падтрыманні міру. «На садзейнічанне ў дасягненні гэтых мэт арыентаваны распрацоўваемы цяпер праект рэзалюцыі 77-й сесіі Генасамблеі ААН «Аб супрацоўніцтве ААН і АДКБ», — адзначылі ў прэс-службе.

Бакі таксама абмеркавалі праблемы рэгіянальнай бяспекі, у тым ліку становішча ў Афганістане.

У сустрэчы прынялі ўдзел намеснік генеральнага сакратара АДКБ Самат Ардабаеў і дырэктар Інфармацыйнага цэнтра ААН у Маскве Уладзімір Кузняцоў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дапамогуць бружмель і бацвінне. Якія прадукты варта дадаць у рацыён цяпер, каб умацаваць імунітэт да зімы?

Дапамогуць бружмель і бацвінне. Якія прадукты варта дадаць у рацыён цяпер, каб умацаваць імунітэт да зімы?

Сёння даказана, што лісце морквы, радыскі, рэпы і буракоў карыснае не менш за караняплоды.

Грамадства

Ваша дзіця піша вершы? Абавязкова растлумачце яму пра інтэлектуальную ўласнасць

Ваша дзіця піша вершы? Абавязкова растлумачце яму пра інтэлектуальную ўласнасць

Якія перавагі можа прынесці дзецям інтэлектуальная ўласнасць, расказалі ў НЦІУ.

Грамадства

Вогненныя вёскі. Нельга забыць. Кожны трэці Докшыцкага краю

Вогненныя вёскі. Нельга забыць. Кожны трэці Докшыцкага краю

Сёстры Хатыні... Колькі іх на тэрыторыі Беларусі? Гэту лічбу даследчыкі дакладна не могуць вывесці і сёння.