Вы тут

Хэдхантар, касманаўт, эколаг, стрымер...


Гэтыя выхадныя ў Цэнтральным батанічным садзе сталіцы стануць пляцоўкай для актыўнага і карыснага дзіцячага адпачынку. 20 і 21 жніўня тут пройдзе свята «Букідс. Прафесіі», якое завершыць летнюю фестывальную сесію «Букідс».


Стаць банкірамі, фларыстамі, кандытарамі, мадэлямі, стаматолагамі, ратавальнікамі, самелье, дэгустатарамі, мастакамі, хэдхантарамі (шукальнікамі талентаў) і яшчэ шмат кім малыя змогуць на працягу двух дзён. Заробленую за асвоеную прафесію фестывальную «валюту» — букідсы — дзеці змогуць абмяняць на тавары ў фестывальных крамах ад анлайн-гіпермаркета 21vek.by і Мінскага завода безалкагольных напояў ці аплаціць імі разнастайныя фестывальныя забаўкі.

Дарэчы, будзе працаваць кінатэатр, дзе пакажуць мульцікі, а відэасэрвіс VOKA пазнаёміць малых з прафесіямі кінаіндустрыі. У «Сакавітым садзе» — на музычна-тэатральнай пляцоўцы фестывалю — два дні з дзесяці раніцы да сямі вечара будуць даваць спектаклі. А вечарам з 19:00 да 22:00 тут адбудзецца забаўляльна-музычная праграма.

Цікавыя майстар-класы правядуць рамеснікі ў зоне «Гарошак Маркет», дзе можна будзе таксама набыць дызайнерскія вырабы майстроў. А на пляцоўцы «Офістон Маркет» з пяці да сямі вечара на працягу двух дзён пройдзе свята холі (ахвотныя змогуць «паваяваць» рознакаляровымі пакецікамі з фарбамі). Для самых маленькіх гасцей і іх мам запрацуе дзіцячая пляцоўка са спавівальнай зонай і месцам для кармлення немаўлят.

Падмацаваць сілы прапануецца ў зоне фуд-корта «Усё сваё». А юныя бізнесмены змогуць папрацаваць за сапраўдныя грошы на «Дзіцячым маркеце» — у бізнес-школе для юных прадпрымальнікаў. Тут малыя будуць гандляваць уласнымі вырабамі: печывам, малюнкамі ці сувенірамі, а таксама кнігамі і цацкамі. Каб стаць прадаўцом, трэба папярэдне даслаць заяўку на пошту фестывалю bookіds.press@gmaіl.com.

Дзеці да 12 гадоў могуць наведаць фестываль бясплатна. Падлеткі да 17 гадоў — за шэсць рублёў, дарослыя — за 18. Аднак найбольш выгадна прыходзіць усёй сям'ёй — для двух дарослых і дзіцяці квіток каштуе 30 рублёў.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.