Вы тут

Багамаз прыняў удзел у адкрыцці комплексу «Партызанская крынічка»


Губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз прыняў удзел у адкрыцці пасля маштабнай рэканструкцыі ваенна-гістарычнага комплексу «Партызанская крынічка» ў Гомельскім раёне на месцы базіравання ў гады вайны партызанскага атраду «Бальшавік».


Кіраўнік расійскага рэгіёна нагадаў, што гераічная ваенная гісторыя яднае Бранскую і Гомельскую землі, і памяць аб ёй — самая каштоўная для нашчадкаў Вялікай Перамогі.

— На Браншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны больш за 60 тысяч нашых землякоў, аб’яднаных у 27 брыгад, вялі непрымірымую барацьбу з фашысцкімі захопнікамі. Партызаны ўзрывалі эшалоны з жывой сілай і тэхнікай, грамілі камендатуры, склады. Подзвігі партызан назаўжды застануцца ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны як сімвал мужнасці, патрыятызму, вернасці абавязку, Радзіме, краіне, — звярнуў увагу Аляксандр Багамаз.

Губернатар Бранскай вобласці адрасаваў самыя шчырыя словы ўдзячнасці Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, старшыні Гомельскага аблвыканкама Івану Крупко за беражлівае захаванне гістарычнай памяці аб героях вайны. Прагучалі і словы падзякі за магчымасць далучыцца да такой важнай падзеі не толькі для жыхароў Гомельскага рэгіёна, але і ўсіх беларусаў.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ТК «Гомельшчна афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?