Вы тут

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб рэалізацыі праграмы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расіяй да 2025 года


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Расіяй аб рэалізацыі праграмы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі да 2025 года ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 17 жніўня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт на правядзенне перагавораў наконт праекта пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Праграма ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі да 2025 года прадугледжвае рэалізацыю шэрага мерапрыемстваў, у тым ліку правядзенне сумесных навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па стварэнні новых і мадэрнізацыі існуючых узораў узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама прадукцыі двайнога прызначэння. Прадугледжваецца таксама арганізацыя сумесных вытворчасцей канечных узораў узбраення, ваеннай тэхнікі і іх камплектуючых, правядзенне мерапрыемстваў адзінай палітыкі ў сферы тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі і каталагізацыі прадукцыі ваеннага прызначэння, пастаўкі прадукцыі, паслуг ваеннага прызначэння ў інтарэсах сілавых структур абедзвюх краін.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.