Вы тут

Дзяржсімвалы і выкананне гімна будуць абавязковымі атрыбутамі ўрачыстых мерапрыемстваў 1 верасня


Дзяржаўныя сімвалы і выкананне гімна будуць абавязковымі атрыбутамі ўсіх урачыстых мерапрыемстваў 1 верасня, прысвечаных Дню ведаў. Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Таццяна Сіманоўская падчас круглага стала «Маладзёжная палітыка ў Беларусі: асноўныя напрамкі і прыярытэты», перадае БелТА.


«Міністрам адукацыі Андрэем Іванцом падпісаны загад аб удасканаленні грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў. У сувязі з гэтым 1 верасня абавязковымі атрыбутамі ўсіх урачыстых мерапрыемстваў у школах, прысвечаных Дню ведаў, будуць дзяржаўныя сімвалы і выкананне гімна. Гэта важны кампанент патрыятычнага выхавання. У прыватнасці, цяпер мы бачылі гэта ў нашых аздараўленчых лагерах пры адкрыцці новых змен, пры правядзенні іншых урачыстых мерапрыемстваў. Акрамя таго, мы актыўна працуем сумесна з МУС, Міністэрствам абароны на павелічэнне колькасці ваенна-патрыятычных клубаў на базе воінскіх часцей і іншых устаноў. Моладзь актыўна адгукаецца на такую форму работы. Гэта добры зачын для фарміравання патрыятычных якасцей у дзяцей, павагі да нашай гісторыі і службы ва Узброеных Сілах. У гэтым выпадку моладзь бачыць сваю ролю ў абароне сваёй краіны і яе сацыяльна-эканамічным развіцці», — расказала Таццяна Сіманоўская.

Акрамя таго, Міністэрствам адукацыі пашыраны нормы закона «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі». «Праект закона знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў, ён падрыхтаваны да другога чытання. У законе мы ўлічылі нормы, змяненні ў якія ўнёс абноўлены Кодэкс аб адукацыі, што ў сваю чаргу прывяло да падрыхтоўкі больш як 300 нарматыўных актаў па ўсіх напрамках сістэмы адукацыі. Гэтым праектам будзе ўведзены новы напрамак у нашай рабоце — гэта падтрымка маладзёжных ініцыятыў. У моладзі і маладзёжных арганізацый з’явіцца магчымасць вылучаць праекты і атрымліваць пад іх фінансаванне з боку дзяржавы і такім чынам уносіць свой уклад у развіццё свайго горада, рэгіёна, сельскай мясцовасці і наогул краіны», — праінфармавала прадстаўнік Мінадукацыі.

Паводле яе слоў, цяпер вядзецца работа над укараненнем яшчэ аднаго нарматыўнага акта — гэта ўказ кіраўніка дзяржавы нумар 425. «Ён дазволіць у сферы маладзёжнай палітыкі атрымліваць да 20 грантаў з прэзідэнцкага фонду. Мы заклікаем моладзь адгукацца — ёсць гранты не толькі ў сферы адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя, але і ў маладзёжнай сферы. Любы малады чалавек ці грамадскае аб’яднанне змогуць атрымаць добрую фінансавую падтрымку на рэалізацыю свайго праекта», — склала Таццяна Сіманоўская.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.