На палігоне Брэсцкі праходзіць адзін з самых прэстыжных конкурсаў Армейскіх міжнародных гульняў «Палярная зорка». У ім бяруць удзел разведчыкі сіл спецыяльных аперацый з Арменіі, Беларусі, Венесуэлы, В’етнама, Ірана, Камеруна, Кыргызстана, Лаоса, Малі, Расіі, Сірыі, Судана, Таджыкістана і Узбекістана. Вайскоўцы з гэтых краін удзельнічалі ў практыкаваннях засада і эвакуація. На палігоне пабывалі журналісты тэлеканала «Зорка» і фотакор Выдавецкага дома «Звязда». На фотаздымках падчас спаборніцтваў разведчыкі з Ірана,Узбекістана, Расіі,Венесуэлы, Судана і перадпрыжковая падрыхтоўка каманд Беларусі і Венесуэлы.
Віктар Драчоў
фота аўтара
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.