Вы тут

Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Цынцынаці


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паспяхова стартавала на турніры катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам $2,5 млн, паведамляе БелТА.


Мінулай ноччу сёмая ракетка планеты ў 1/16 фіналу аказалася мацнейшай за расійскую тэнісістку Ганну Калінскую (69-ы нумар сусветнага рэйтынгу). Першы сэт беларуска выйграла з рэзультатам 6:3, а ў другой партыі пры ліку 4:1 на карысць Сабаленка расіянка не змагла прадоўжыць гульню з-за галавакружэння. Наступнай саперніцай Арыны Сабаленка будзе амерыканка Шэлбі Роджэрс (30).

Яшчэ адна беларуска экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка (22) у другім раўндзе прайграла брытанцы Эме Радукану (13) — 0:6, 2:6. У матчы за выхад у чвэрцьфінал Радукану сустрэнецца з амерыканкай Джэсікай Пегулай (8). У 1/32 фіналу Вікторыя Азаранка адолела ў трохсэтавым паядынку эстонку Каю Канепі (31) — 6:3, 4:6, 6:3.

У парным разрадзе Вікторыя Азаранка і Унс Джабір з Туніса прабіліся ў 1/4 фіналу, абыграўшы кітайскі дуэт Іфань Сюй / Чжаасюань Ян — 7:5, 6:2. Беларуска Аляксандра Сасновіч і расіянка Кацярына Аляксандрава таксама выйшлі ў чвэрцьфінал, адолеўшы амерыканскую пару Джэсі Эйні / Інгрыд Ніл — 6:4, 5:7, 10:7.

Спаборніцтвы ў Цынцынаці завершацца 21 жніўня.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».