Вы тут

Лукашэнка аб культуры земляробства ў Гродзенскай вобласці: Вось ён — узор для ўсёй краіны


Культура земляробства і сельгасвытворчасць на гродзенскіх землях могуць служыць узорам для ўсёй краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у ходзе рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць, паведамляе БелТА.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па дарозе ў Гродзенскі раён, у тым ліку з борта верталёта, ён меў магчымасць ацаніць стан спраў. «Тут, безумоўна, адпачываць трэба», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для профільных міністраў і віцэ-прэм’ера гэта ўзор, якой павінна быць сельская гаспадарка ў Беларусі. «Трэба проста паўтарыць тое, што тут ёсць», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым пасля прыезду ў Гродзенскі раён Прэзідэнт, як ён выказаўся, пачаў з дрэннага. «Па-мойму, вы крыху не спраўляецеся з уборкай саломы і дыскаваннем глебы — лушчэннем іржышча, — сказаў ён. — Бачу, што вы рыхтуеце глебу для сяўбы азімых у цэлым у заходняй Беларусі. Пажадана, каб больш было падрыхтавана глебы пад сяўбу азімых. Калі гатова глеба, тады ў любы момант кнопку націснуў, выехаў механізатар і пасеялі. Галоўнае — рабіць усё своечасова», — сказаў ён.

Але ў цэлым кіраўнік дзяржавы пахваліў мясцовых аграрыяў. «Ідэальная работа. Тут вы проста малайцы. І людзі тут адказныя, кіраўнікі моцныя», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?