Вы тут

Лукашэнка даручыў максімальна запоўніць у краіне сховішчы плодаагародніннай прадукцыі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў максімальна запоўніць у краіне сховішчы плодаагародніннай прадукцыі, каб у міжсезонне забяспечыць патрэбнасці ўнутранага рынку айчыннай прадукцыяй, паведамляе БелТА.


Гэта тэма была ўзнята пры дакладзе губернатара Гродзенскай вобласці Уладзіміра Караніка. Кіраўнік дзяржавы гарантаваў, што будуць забяспечаны разлікі за ўсю закладзеную на захоўванне прадукцыю. «Я ў цябе забяру ўсё, што ты пакладзеш у сховішчы. Усе ў краіне павінны быць запоўнены», — падкрэсліў беларускі лідар.

З другога боку, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць адпаведную прадметную работу з гандлёвымі сеткамі, каб былі заключаны дагаворы на пастаўку айчыннай прадукцыі, а не завозіць зімой і вясной імпартную, уключаючы нават бульбу.

«Усё будзе куплена і рэалізавана. А гандаль вазьміце за жабры жалезна», — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Лішкі сельгаспрадукцыі, што не будзе закладзена на захоўванне, рэалізуюць на экспарт.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?