Вы тут

Даходы лічбавай прамысловасці Кітая перавысілі 10 трыльёнаў юаняў


За першую палову гэтага года сукупны даход лічбавай прамысловасці, якая ўключае ў сябе электронна-інфармацыйную індустрыю, індустрыю праграмнага забеспячэння, галіну сувязі і інтэрнэт-індустрыю, перасягнуў адзнаку ў 10 трыльёнаў юаняў (1,48 трлн. долараў), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як паведаміў прадстаўнік Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР Ван Пэн, Кітай два гады запар займае другое месца ў свеце па аб’ёме лічбавай эканомікі, якая адыгрывае ўсё большую ролю ў росце нацыянальнай эканомікі ў цэлым. У першым паўгоддзі паскорылася ўсебаковае развіццё «бескантактнай» эканомікі, да якой адносіцца анлайн-гандаль, анлайн-навучанне, анлайн-медыцына і г. д. У лічбавай прамысловасці захавалася станоўчая дынаміка развіцця, што надала магутны імпульс эканамічнаму росту. 

У Кітаі паскоранымі тэмпамі ідзе працэс лібавізацыі прамысловасці. За першую палову гэтага года ў краіне прыкметна прасунулася наперад ажыццяўленне рэалізацыі праграмы «5G плюс прамысловы інтэрнет», у рамках якой было запушчана будаўніцтва больш як 3100 праектаў. Акрамя таго, у краіне налічваецца звыш 6000 пастаўшчыкоў рашэнняў у галіне інтэлектуальнай вытворчасці. 

Паводле слоў Ван Пэна, Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР мае намер стварыць спрыяльнае палітычнае і дзелавое асяроддзе для развіцця лічбавай эканомікі па некалькіх напрамках, такіх як умацаванне распрацоўкі ў галіне ключавых тэхналогій і прасоўванне інавацыйнага развіцця лічбавай прамысловасці, паскарэнне будаўніцтва адпаведнай інфраструктуры новага тыпу, садзейнічанне інтэграцыі лічбавай і рэальнай эканомікі, нарошчванне новага імпульсу эканамічнага развіцця за кошт актывізацыі лічбавых элементаў, а таксама фармаванне лепшай галіновай экасістэмы шляхам узмацнення кіравання галіной.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».