Вы тут

Макавую саломку вагой 3,2 кілаграма канфіскавалі праваахоўнікі ў Аршанскім раёне


Вялікі запас макавай саломкі быў знойдзены ў Аршанскім раёне падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. У рукі супрацоўнікаў наркакантролю папаўся стары знаёмы: раней неаднаразова судзімы за незаконны абарот наркотыкаў непрацуючы 47-гадовы жыхар Аршанскага раёна.


Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, на гарышчы яго прыватнага дома супрацоўнікі міліцыі знайшлі і канфіскавалі 3,2 кілаграма макавай саломкі. Мужчына расказаў, што збіраў ураджай на працягу месяца. Сушыў і потым збіраўся выкарыстоўваць для атрымання наркатычнага зелля.

У дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам да пяці гадоў або пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Віцебскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».