Вы тут

«Штукарствы месяцавага зайчыка»


У Выдавецкім доме «Звязда» вось-вось пабачыць свет кніга вядомай дзіцячай пісьменніцы Галіны Пшонік «Штукарствы месяцавага зайчыка». Ілюстрацыі да казкі намалявала Аксана Аракчэева. Тыраж выдання — 1100 экзэмпляраў.


Пра што ж расказваецца ў кнізе, якую склала ўсяго адна казка? Пісьменіца звяртаецца да юнага чытача наступным чынам: «Калі ты цікаўны, смелы, рызыкоўны, лічы, што маеш усе шанцы трапіць у захапляльную, хаця, цалкам магчыма, і небяспечную гісторыю. Так і здарылася са звычайнай дзяўчынкай Галачкай, якая загадкавым чынам наўпрост са свайго старога лецішча патрапіла ў дзіўны маёнтак Плоская Гара, захоплены злавеснай і магутнай паннай Ліхтугай. Пра тое, у чым заключалася гэтая магутнасць і якія выпрабаванні напаткалі Галачку і яе нечаканых сяброў, вы прачытаеце ў кніжцы «Штукарствы месяцавага зайчыка».

Нагадаем, што нядаўна — у выдавецтве «Мастацкая літаратура» — пабачыла свет казачная аповесць галіны Пшонік «Бліскучая краіна», у якой сюжэт закручваецца вакол відэагульні, якую дзяўчыне Ганка на дзень нараджэння падарыў яе тата.

Лёгкі стыль мастацкага пісьма, займальнасць сюжэтаў, цікавыя параўнанні, пэўная інтрыга — вось адметныя рысы, якімі характарызуюцца кнігі Галіны Пшонік, якія адрасаваны юным чытачам. Гэта прыцягвае, прымушае станавіцца не толькі ўважлівым чытачом, але і паўнапраўным удзельнікам тых казачных дзей, якія прыдумала пісьменніца.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?