Вы тут

Былы намеснік старшыні аднаго з райвыканкамаў Віцебскай вобласці ўзяты пад варту


Былы намеснік старшыні аднаго з райвыканкамаў Віцебскай вобласці ўзяты пад варту. Меру стрымання санкцыянаваў пракурор Наваполацка, паведамляе БелТА.


Мужчыну абвінавачваюць у бяздзейнасці пры ўтойванні смерці буйной рагатай жывёлы. Па матэрыялах справы, ён са снежня 2019 года па люты 2021-га «Не прыняў належных мер па арганізацыі забеспячэння ўнясення дакладных звестак аб пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў афіцыйныя дакументы аднаго з сельгаспрадпрыемстваў рэгіёну і дзяржаўную статыстычную справаздачнасць».

У той час як нястача перавысіла 840 галоў буйной рагатай жывёлы, абвінавачаны ствараў бачнасць добрага становішча спраў. Ён не перашкаджаў утойванню смерці жывёл.

Крымінальная справа па гэтым факце знаходзіцца ў вытворчасці Наваполацкага ГОСК.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.