Вы тут

На стадыёне «Дынама» завяршыўся чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы


На нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» прайшоў заключны, трэці, дзень чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы, паведамляе БелТА.


За тры дні ў рамках галоўнага лёгкаатлетычнага старту сезона спартсмены разыгралі 46 камплектаў узнагарод (па 23 у мужчын і жанчын). У апошні дзень спаборніцтваў адбыліся 22 фіналы. Уладальнікамі чэмпіёнскіх званняў сталі наступныя лёгкаатлеты:

Хадзьба на 5000 м: Анатоль Гомелеў і Ганна Церлюкевіч;

200 м: Максім Богдан і Эльвіра Герман;

800 м: Ілья Карнавухаў і Таццяна Шабанава;

400 м з бар’ерамі: Ягор Хаўратовіч і Кацярына Белановіч;

5000 м: Вячаслаў Скудны і Вольга Немагай;

Скачкі ў вышыню: Ілья Іванюк (Расія) і Карына Дзямідзік;

Скачкі ў даўжыню: Уладзіслаў Булахаў і Настасся Мірончык-Іванова;

Штурханне ядра: Алег Тамашэвіч і Алёна Дубіцкая;

Кіданне молата: Аляксандр Шымановіч і Алёна Собалева;

Дзесяцібор’е/сямібор’е: Віталь Жук і Шарлота Паэглітэ.

У мужчынскай эстафеце 4×400 метраў перамагла чацвёрка з Гомельскай вобласці, у гэтым жа відзе праграмы ў жанчын лепшы час паказала зборная Брэстчыны.

Чэмпіянат Беларусі на стадыёне «Дынама» стаў 12-м этапам Беларускай лёгкаатлетычнай лігі. Акрамя лепшых спартсменаў нашай краіны ўдзел у турніры прынялі таксама прадстаўнікі Расіі. Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, а таксама РЦАП па лёгкай атлетыцы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.